Помогите с тестом по белорусскому - voprosy.by - вопросы и ответы Беларуси

Помогите с тестом по белорусскому

открытый 0 ответы 0 Просмотров Размещен в Образование, Учеба
Поделитесь с помощью любой кнопки:
1
І ВАРЫЯНТ
1. Адзначце радкі, у якіх выразы з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) блакітны небакрай;
2) самы цікавы;
3) сонца ўзышло;
4) няхай прыязджае;
5) некалькі слоў.
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
1) больш пяці кілаграмаў;
2) дом на тры паверхі;
3) захварзць на грып;
4) чуць сваімі вушамі;
5) сумаваць па маці.
3. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе галоўным:
1) халодны дзень;
2) вучыцца добра;
3) глядзець тэлевізар;
4) хатка бабра;
5) жаданне дапамагчы.
4. Адзначце неразвітыя сказы:
1) У хаце цѐпла.
2) Заспявалі птушкі.
3) Вечар надышоў хутка.
4) Дзень цѐплы.
5) Чалавек ціхі і спакойны.
5. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным
склоне:
1) І ўсѐ навокал ажыло і павесялела.
2) Нішто жывое не траціць дарэмна апошніх дзянькоў.
3) Шумяць бярозы пад паветкай.
4) Бабіна лета настала.
5) Надарылася і навальніца з імклівым дажджом, доўгім громам.
6. Адзначце радкі, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік:
1) Найлепшае сведчанне таму _ праца самога Якуба Коласа.
2) Талент _ гэта не толькі праца, а і мужнасць.
3) На лісточку ззяе кропелька, ды кропелька _ не вадзяная.
4) Возера Свіцязь! Ты _ беларускае мора, невялічкае, але чыстае.
5) Сосны _ нібы воіны на варце цішыні і вечнага спакою.
7. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены:
1) У паветры было ціха.
2) Настаўнік спыніўся з вучнямі ў лесе.
3) Некаторыя з пачаткоўцаў ледзь бліснулі ў друку і зніклі.
4) Мне часта даводзілася бачыць Янку Купалу на розных сходах.
5) Ноч была халодная і цѐмная.
8. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:
1) Веснавая цѐплая ноч толькі што апранула зямлю.
2) Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой.
3) Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на спілаваным пні.
4) Гукі песні ўразаліся ў цішыню ночы і плылі за рэчку.
5) Па вузкім беразе вузкая сцежка вяла да прымкнутага чоўна.
9. Вызначце від выказніка ў сказе: Вяртаючыся дадому, таксама
стараліся ісці разам.
1) Просты дзеяслоўны;
2) Састаўны дзеяслоўны;
3) Састаўны іменны.
10. Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў правільнай форме:
1) Розная драбяза ляціць групкамі.
2) Большасць дрэў паспяваюць вырасці і даваць плады.
3) Мінулі пяць стагоддзяў.
4) Трое байцоў стаяла пры абозе.
5) Васіль з Ганнай гаварылі, не хаваючы трывогі.
11. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Гэта было добра вядома і без гадзінніка.
2) Але навальніцы ўлетку кароткія.
3) Дзень быў ясны, блакітны.
4) Легендарнае возера Свіцязь!
5) Авѐс зжалі нядаўна.
12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі:
1) Пацягнула вільгаццю.
2) Дыхаю і не магу надыхацца.
3) Ад крадзенага не пасыцееш.
4) Апоўдні падагналі аўтобус.
5) Ноч.
6) Абагульнена-асабовы.
7) Назыўны.
8) Няпэўна-асабовы.
9) Пэўна-асабовы. 10.Безасабовы.
13.Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены ( або не
выдзелены) коскамі правільна:
1) Бруіцца сярод зыбкіх тарфяных берагоў блізкая рака, ціхая, але
вяртлявая.
2) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлѐю.
3) Хадзіла ў вѐскі, на хутары несла моладзі жывое слова праўды.
4) Юлька падкінула асколак у руках і ціха прамовіла.
5) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска.
14. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля
выдзеленых слоў:
1) На Палессе насоўваўся вечар, засцілаючы лес, балоты і сухое поле.
– аднародныя дапаўненні.
2) Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручайкі
поўняць тваю неўгамонную сілу. – аднародныя дзейнікі.
3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая. – аднародныя
азначэнні.
4) Некуды клічыць, вабіць цябе жыццѐ, і ўздымаюцца грудзі ад
глыбокага дыхання. – аднародныя выказнікі.
5) Вясна – малады вір жыцця, імклівы рух наперад. – аднародныя
выказнікі.
15.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах
пастаўлены правільна:
1) Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае
песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра
мінулае.
2) Лес для мяне стаў усім – і домам, і школай, і месцам шматлікіх
дзіцячых забаў.
3) І матчыны словы,і ласка яе, і такі знаѐмы дамашні пах – усѐ гэта
вярнула Івану адчуванне радасці жыцця.
4) У холад і ў спѐку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і
зімой заўсѐды прыгожы наш край.
5) І куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя пні – усѐ
было заплецена павуціннем.
Тэкст да заданняў 16 – 20
(1) Мінуўшы сяло, Сцѐпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы
ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі
маўкліва і ўдумна. (3) І неяк маркотна стала Сцѐпку. (4) Усѐ, што
было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я,
Аленка – засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што
пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцѐпка то чыгункаю, то
вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будучнікаў, пераезды,
купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсѐ новыя і новыя малюнкі
незнаѐмых краявідаў.
16. Адзначце спосаб сувязі слоў у сказе:
1) паслядоўная;
2) паралельная.
17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме
“назоўнік(гал.слова) + назоўнік”.
18. Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і
граматычную аснову.
19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа.
20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе:
1) адзін;
2) два;
3) тры;
4) чатыры.

Пожалуйста войдите или зарегистрируйтесь для ответа на этот вопрос.

4,311 вопросов

19,561 ответов

9,658 комментарии

50,484 пользователи