Алесь Бадак — Гасцінец для вожыка

Алесь Бадак

   Ёсць шмат народных павер’яў і прыкмет. Напрыклад, гаспадароў хаты, паблізу якой буслы робяць сабе гняздо, чакае шчасце, а ў саму хату ніколі не стукне маланка.
   А пра гэтую прыкмету я ні ад кога не чуў, сам здагадаўся. Калі хочаш, запомні, а пасля правер: сустрэць вожыка – на радасць. І яшчэ не было ў мяне выпадку, каб прыкмета не спраўдзілася, таму што, і праўда, назіраць за вожыкам – адно задавальненне.
   Вось ён асцярожна вылез з-пад горкі сухога галля, прынюхаўся, ці не пахне паблізу лісам, і накіраваўся ў сваё штодзённае падарожжа па лесе. Тэп-тэп. Добра было б якога чарвячка знайсці. Тэп-тэп. А яшчэ лепш мышку злавіць. Тэп-тэп. А то і змяю. Тэп-тэп. А вось з лісой вельмі не хацелася б сустрэцца!
   Супраць ворагаў у вожыка адна зброя: калючкі.
   Скруціцца ў калючы клубок – ні галавы, ні лапак не відаць.
   Але ж я яму не вораг. Дастану з кішэні цукерку, разгарну і пакладу перад клубком, а сам адыдуся.
   Праз хвіліну-другую высунецца з клубка носік, а яшчэ праз некалькі хвілін вожык ужо ліжа гасцінец. Ну чым не радасць для мяне?!

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий