Алесь Бадак — Маці

Алесь Бадак

Старэнькая маці
Зарання прачнецца.
Уходзіцца спешна.
У горад збярэцца.
Яшчэ раз падлічыць
Бязважкія грошы.
Не скажа суседцы,
Куды і навошта.
I душны аўтобус
За вёскай запыніць.
У горад паедзе,
Паедзе па сына.
Вы ёй не кажыце
Пра грэх і законнасць.
Вы ёй не дакажаце
Сёння ўсё роўна.
Яна не паверыць
Ніводнаму слову.
Ёй трэба начальнік,
I самы галоўны.
Яна уздыхне адно:
«Божа мой, божа!»
3 сабой павязе
I надзею і грошы.
I будзе дарогай
Паціху маліцца
Да самай, да самай
Раённай міліцыі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий