Алесь Гарун — Ідуць гады

Алесь Гарун

Ідуць сабе гады, ідуць,
Бы карагод, бясконца,
Што ў небе зорачкі вядуць
Ля месяца, ля сонца.
Ідуць сабе гады, ідуць –
I чалавек за імі.
Куды цябе яны вядуць
I сцежкамі якімі?

«Няведама мне, скуль усё і што я;
Няведама мне сама сцежка мая,
Няведама мне, і куды я іду.
Пытання не маю, ці што там знайду,
Не ведаю жыцце, ці шчасце, ці не,
Пачалося гэта, браток, не на мне».

Ідуць гады, ідуць гады,
I з імі ўсё на свеце.
Сягоння ты, а йшлі дзяды,
А заўтра пойдуць дзеці.
Ідуць гады, і ты ідзеш
Ўздагонь за імі, з імі.
Нашто, скажы мне, ты жывеш
I з думкамі якімі?

«З аднэю я думкай у свеце жыву,
Настаўнікам ўзяўшы і лес і траву,
Крыніцы, і кветкі, і цемру, і свет,
I месяц, і зоры, і сонца прывет.
Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,
Красуйся на радасць сабе і другім».

1913
 

Крыніца: Гарун А. Выбраныя творы. Уклад., прадм., камент. У Казберука. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. – 448 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий