Алесь Гарун — Лётала чайка, сумна крычала…

Алесь Гарун

Лётала чайка, сумна крычала,
Збурылі гнёздка, што збудавала:
– Кіулі, кіулі!
Ў неба ўзлятае, моцна галосіць.
Чорную хмарку жалабна просіць:
– Кіулі, кіулі!
Хмару мінула, сонейка бачыць, –
Жаліцца слонцу, жаліцца, плачыць:
– Кіулі, кіулі!
Лётае чайка, скігліць у жалю, –
Людзі благія дзетак дабралі:
– Кіулі, кіулі!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий