Алесь Пісьмянкоў — Прабачэнне

Алесь Пісьмянкоў

Гэта там было… даўно…
Думаў, што забылася.
Кінуў снежкай у вакно,
І яно разбілася.

Выбачай мне, выбачай,
Успамін мой журыцца.
І вядзе яго адчай
Па знаёмай вуліцы.

Ля твайго стаіць жытла
Ён да самай раніцы:
Ты ж параніцца магла,
Ты ж магла параніцца… 

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий