Алесь Пісьмянкоў — Шараю гадзінай

Алесь Пісьмянкоў

Далёкае

і блізкае,

Высокае

і нізкае,

Спакойнае

і тлумнае,

Вясёлае

і думнае,

Пяшчотнае

і грубае,

Нялюбае

і любае…

Усё гадзінай шараю
Злілося і змяшалася
І шэрае,

і зорнае,

І белае,

і чорнае.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий