Алесь Разанаў — Парог

Алесь Разанаў

   Парог урос у зямлю, струхлеў…
   Я б’ю па парозе нагою — з яго сыплецца парахня.
   Але гэткі ён толькі зверху, далей ён трывалы, далей ён моцны — і шашаль яго не стачыў, і цвіль яго не збуцвіла,
   — О, яму безліч гадоў,— кажа брат— I высечаны ён з дрэва, якога цяпер няма ўжо, — са шчырага дрэва, і высечаны людзьмі, якіх гэтаксама няма…
   Мы не ўваходзім у хату: у ёй жылі нашы дзяды, у ёй жылі прадзеды нашы, а мы стаім на парозе, на шчырым парозе, і адчуваем, што мы гэтаксама парог, да якога — няма нас, і пасля якога — няма…
   Ёсць месца ў набытку і месца ў страты.
   Дзе растлумачыцца чалавеку, хто ён такі?
   Хаты чакаюць, што вернуцца людзі.
   Пыл ацярушваецца на парозе.
   Калі мы са светам — мы супраць свету,
   калі мы з прыродай — мы супраць прыроды,
   калі мы з родам — мы супраць роду…
   Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня — у светлыні.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий