Алесь Салавей — Гайна

Алесь Салавей

Ну вось – і нарадзінаў маіх дзень.
Мне дзевятнаццаць споўнілася сяньня.
Адзін. Няма сяброў. Альховы сцень
цяпер са мной, і ты са мною, Гайна!

Твае лугі і водырная тхнень
мурожных траў – вось слодыч частавання.
Успень пітво у берагох, успень,
дваццаты год мо пойдзе на спатканне!

Дзе-ж келіхі? Сябры? Суровы лёс
мяне без іх у гэты кут занёс.
Як ён ні кпіцца нада мной нягожа, –

ды ўсё-ж ад Гайны адарваць не можа!
I да чароўных ейных берагоў
дзень нарадзінаў я спаткаць прыйшоў.

01. 05. 1941, Лагойск

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений