Алесь Салавей — Максіму Багдановічу

Алесь Салавей

Нечакана парвецца жыццё… Больш ніколі яно не ўваскрэсне.
Колькі думак нязбытых бярэ да сябе падысподная цьма!
Спатыкае іх вечны спакой. I ўсё роўна ім – вольна, ці цесна…
Толькі той будзе жыць, не памрэ – у нябыт каму шляху няма.

Не памрэ толькі той, хто аддаў усе сілы жыцця для народу,
хто мінулае ўславіў красой, зазірнуў хто і ў прышлыя дні.
Дар ягоны, убраны ў вянкі, шанавацьмуць нашчадкі заўсёды,
воды ўлеваў не змыюць яго, і не спаляць пякельняў агні.

07.09.1943, Рыга

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений