Алесь Салавей — Рандо

Алесь Салавей

Агонь гарыць. I цемры лонь
яго ў абоймы ўзяць не ў стане.
Нат неба сіняга аблонь
пунсуе, бы ў зіхценні рання.
Падкіну дроў. Хай цьмы супонь
рве ноч. Хай блізіцца світанне,
збудзіўшы дрэмнай шыры сонь, –
не згасне ў парасьным саяне
агонь.

Калі жыцця дні да змяркання
ідуць і срэбрам беляць скронь –
ты йшчэ не згас. Пакуль дыханне
бадзёрыць кроў – рукі далонь
ў сардэчным чуе трапятанні
агонь.

27.08.1943

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий