Алесь Звонак — Хараство

Алесь Звонак

Блакітнай хвалі несціханы бег
На берагі ў смарагдавай аправе…
О Нарач! Сэрца я прынёс табе,
Валодаць ім — тваё сягоння права!

Па-над абрывам схіленай вярбе
Штось шэпчуць сарамлівыя купавы,
Вяслом кранае воблака грабец,
Глядзі: кране і сонца неўзабаве!

Я ўпершыню вітаюся з табой,
Я першы раз красы твае прыгубіў,
Суняўшы сэрца гулкі перабой!

І я дзіўлюся, як у вечным шлюбе
Пясчаных берагоў сухія губы
Цалуе хваляў ранішні прыбой…

1956

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий