Алешына

Пераказы і дыктанты

   Наўрад ці хто калі-небудзь захапляўся алешынай. Вось беластволая прыгажуня бярозка альбо асінка ці клён з дубам каго толькі не зачароўвалі. Да алешыны, на жаль, у любую пару года душа чамусьці застаецца абыякавай.
   І сапраўды, што ў ёй цікавага? І ўсё ж яна заслугоўвае ўвагі. Алешына – верны прадказальнік вады. Яна ніколі не вырасце на сухадоле. Паблізу павінен быць гаваркі ручаёк, гуллівая рачулка, ціхае патаемнае балотца альбо вірлівая крынічка.
   А дзе вада ды алешына, там абавязкова і салавей. Ніколі гэты цудоўны птах не заспявае ні на хвойцы, ні на бярозцы альбо дубку. Яму падавай менавіта шэрую алешыну з лазою, ці хіба яшчэ чаромху з калінай. А дзе спявае салавей ды расце алешына, там цвітуць залацістыя кветкі лотаці, блакітныя зорачкі незабудак.
   Алешына, салавей, кветкі – гэта адзін суцэльны ланцуг прыроды. Выкінь адно звяно – усё распадзецца, знікне непаўторная прыгажосць.
(135 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий