Аляксей Пысін — Проня

Аляксей Пысін

Трымалі чужынцы яе у палоне:
– Ты наша навекі, прызнайся нам, Проня!

– Я вольная рэчка на вольнай зямлі,
I чыстымі хвалі заўсёды былі…

Прыгналі чужынцы і танкі, і коней,
Ваду ўсё муцілі ды кпілі над Проняй:

– Цяпер ты павінна згадзіцца сама,
Што чыстае плыні няма ўжо, няма!
 
– Няпраўда, ёсць многа крыніц пада мною
З празрыстай, чысцюткай, як слёзы, вадою.
 
Кідалі чужынцы на плёсы і тоні
I бомбы, і толу грымучага тоны;

Фантаны ўзляталі з пяском і жалезам
Над полем счарнелым, над лугам і лесам.

…Ішлі мы паходам на захад тады,
I Проня дала нам напіцца вады.

Была яна светлай да самага дна,
I сонца, і неба адбіла яна.

Адказы на пытанні:
 1. Проня – рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток ракі Сож. Даўжыня яе 172 кіламетры. Шырыня ракі складае 15-20 метраў, а месцамі дасягае 50 метраў.
 Проня, вобраз якой стварыў А. Пысін – выступае жывой істотай. Яе захапілі чужынцы, але нялёгка ўзяць у палон вольналюбівую раку. Яе воды муцілі, раку ўзрывалі бомбы, пераязджалі танкамі, але падводных чыстых яе крыніц немагчыма было замуціць ворагам. Проня выступае, як сімвал непакоранага, мужнага народу, які нягледзячы на выпрабаванні, захаваў чыстае, светлае сэрца.

 2. Проню захапілі ў палон ворагі. Яны нагналі танкі і коней, узрывалі бомбы і тол, муцілі ваду і здзекваліся над ёй, але рака – вольналюбівая, яе нельга запалоніць, пакарыць, знішчыць, яна свабодная і чыстая, вораг не здольны яе загубіць:

– Я вольная рэчка на вольнай зямлі,
І чыстымі хвалі заўсёды былі…

– Цяпер ты павінна згадзіцца сама,
Што чыстае плыні няма ўжо, няма!

– Няпраўда, ёсць многа крыніц пада мною
З празрыстай, чысцюткай, як слёзы, вадою.

 3. Рака паўстае перад намі як жывая істота. Такі прыём называецца ўвасабленне. Рака валодае такімі рысамі як свабодалюбства, смеласць, непакорнасць, упартасць, мужнасць, патрыятычнасць.

 4. Вораг нагнаў танкі і коней, муціў ваду, узрываў бомбы і тол: «Фантаны ўзляталі з пяском і жалезам».

 6. Светлай да самага дна рака зрабілася ў той момант, калі міма ішлі савецкія салдаты, гэта значыць, што Проня была вызвалена ад ворага, ачышчана вада і зямля ад фашысцкай муці.

 7. Галоўная ідэя твора – паказаць духоўную моц, чысціню і непахіснасць народа ў гады барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.33 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений