Аляксей Пысін — Янка і санкі

Аляксей Пысін

Янка санкі зняў з гарышча,
Пацягнуў іх на іржышча.
Ды не хочуць санкі бегчы,
Хоць бяры сабе на плечы.

Янка санкі павалок
На зялёны на лужок.
Не, не хочуць санкі бегчы,
Можа, коніка запрэгчы?

Шустрых конікаў нямала
У траве густой скакала.
– Ты не бойся, скакунок,
Запрагу цябе ў вазок.

Схамянуўся Янка тут:
«Трэба пуга і хамут».
I сказаў ён скакуну:
– Санкі ў рэчку пацягну!

Хто такое бачыў дзе?
Мчацца санкі па вадзе,
А на санках сем стракоз:
Поўны воз, поўны воз!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий