Аматары музыкі

Пераказы

   На першы погляд, гэта здаецца неверагодным, але расліны, сапраўды, любяць музыку. Як паказалі доследы, дзякуючы гукавым хвалям, якія ўтвараюцца пры гучанні класічнай музыкі, насенне лепш прарастае, у раслін актывізуецца выпарэнне, наладжваюцца працэсы дыхання. А вось рок-музыка прыводзіць да адваротнага дзеяння. Відаць, расліны ўспрымаюць яе як раздражняльны іх шум, якога яны вельмі не любяць. Даўно заўважана, што калі з аднаго боку ў раслін з’яўляецца які-небудзь раздражняльнік, тая ж музыка, то яны паступова пачынаюць паварочваць свае галоўкі ў супрацьлеглы бок ад яго. Лягчэй за ўсё гэта праверыць на хатніх раслінах, якія адразу рэагуюць на гукавыя раздражняльнікі.
   Расліны ўвогуле часта па-чалавечы рэагуюць на ўмяшанне ў іх жыццё. Варта да мімозы, якая расце ў тропіках, да-крануцца рукой, як яна складзе свае лісточкі. Пасля гэтага яны і ўвогуле могуць апусціцца, нібы страціўшы прытомнасць.
(130 слоў)

Паводле А. Бадака.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий