Анатоль Бутэвіч — Дуб-заступнік

Анатоль Бутэвіч

Звярніце ўвагу! Поўны змест.

  Навальніца разышлася не на жарт. Шпачаняткі Жаўтароцік і Чарнушка сядзелі ў сваім доміку адны. Мама з татам паляцелі па смачны пачастунак і не паспелі вярнуцца. Жаўтароцік і Чарнушка баяліся, што вецер сарве домік.
  – Вось, каб дзядзька дуб абараніў нас, – прамовіў Жаўтароцік.
  Малюнак Кацярыны Маслоўскай
  – Ён жа так блізка! – згадзілася Чарнушка.
  Нібы пачуўшы шпачанят, дуб лагодна зашамацеў, пасля нахіліўся да старой ліпы, на якой вісеў шпачыны домік. Ён так стараўся прыкрыць сабой шпачанят, што магутнае голле яго аж трашчала.
  У гэты момант яркі бляск маланкі асляпіў птушанят. Вострая вогненная страла, здалося, трапіла ў шпакоўню. Страшэнны грукат грому, трэск дрэва абрынуліся на Жаўтароціка і Чарнушку. Шпачаняты аж знямелі ад страху. Яны заплюшчылі вочы і дрыжалі да таго часу, пакуль не сціхла навальніца.
  Неўзабаве яркае сонца вясёлкава заіскрылася ў дажджавых кропельках. З асцярогай выглянулі нашы героі з доміка. Яны не пазналі магутнага дзядзьку-дуба. Неверагодная сіла распалавініла яго, абсмаліла шмат галін, нібы нажом распарола кару. А калі б маланка ўдарыла ў іхні домік?
  Радаваліся шпачаняты – засталіся жывыя!
  – Не бядуй, дзядзька-дуб, – супакойваў суседа Жаўтароцік. – Як вырасцем, мы загоім твае раны.
  – Ага, – падтакнула Чарнушка. – І рассеем па лесе твае жалуды, каб болей вырасла ў бары спагадлівых дубкоў.

 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий