Анатоль Грачанікаў — Бацька і сын

Анатоль Грачанікаў

Кажа тата неяк:
– Сынку! Я купіў табе машынку.
Сын жа зморшчыўся, сапе:
– Лепш купіў бы ты сабе,
Ды не цацку – так, як сыну,
А сапраўдную машыну.
Пакатаў бы ты мяне,
А то возіш на спіне.
Тата вельмі засмуціўся:
Рана сын заганарыўся,
Хоць не сеяў, не араў…
Бацька сыну так сказаў:
– Каб не рос ты пестунком,
Варта больш хадзіць пяшком.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий