Анатоль Грачанікаў — Дзяжурны пакой машыністаў…

Анатоль Грачанікаў

Дзяжурны пакой машыністаў –
Агенцтва дарожных навін –
Аглушаны рыпам і свістам
Засмяглых ад рэйсаў машын.

Хаця скразнякі магістралі
Працялі яго да касцей,
Ён пільна ўглядаецца ў далі,
Ён новых чакае гасцей.

Пра ўсё, што людзьмі перажыта,
Разменам тут доўга палаць.
I будуць навіны

  транзітам

Да станцый далёкіх спяшаць.

Дзяжурка ж – ураз анямее,
Хоць ты ў адзіноце крычы.
I доўга яе чырванеюць
Бяссонныя вочы ўначы…

1961
 

Крыніца: Грачанікаў А. Верасень: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1984. – 142 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий