Анатоль Грачанікаў — Сон

Анатоль Грачанікаў

 

Прысніўся
Сон Алесі –
Аж войкнула
Яна, –
Што засталася
У лесе
Яна
Зусім адна.
Прачнулася
Раптоўна
Ад яркага
Святла:
– Як, мамачка,
Цудоўна,
Што ты мяне
Знайшла!
Я ў лесе
Не крычала,
Я не баюся,
Не!
Я толькі
Сумавала:
Як ты тут
Без мяне?

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий