Анатоль Вярцінскі — Бар’еры

Анатоль Вярцінскі

Фізік квантуе
     прастору i час.
Глядзяць касманаўты
          у бок Венеры.
На змену тым,
     што пайшлі ў запас,—
новыя меры,
     сферы і эры.
Падае за бар’ерам бар’ер —
гукавы, светлавы,
     зямных гравітацый.
Вучоны муж!
     Я рады, павер,
я ганаруся тваёй працай.
Толькі ёсць у мяне непакой:
ці хутка дойдзе чарга да бар’еру
глухой адчужанасці людской,
неразумення і недаверу?
Калі ён падзе —
     ракавы, векавы —
на нашых шляхах у новыя эры,
як некалі паў бар’ер гукавы,
як падаюць іншыя бар’еры?

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий