Анатоль Вярцінскі — Два полі

Анатоль Вярцінскі

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на пол і ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

 

 

Аналіз верша:

  1. У вершы Анатоль Вярцінскі стварае два розныя вобразы. Першы вобраз – шчаслівае поле дзяцінства. Гэта светлы і радасны вобраз, створаны паэтам. Другі вобраз верша – поле бою, змрочнае і трагічнае месца, дзе памірае герой твора.
  2. Герой твора ўяўляецца маладым яшчэ салдатам, які не так даўно выйшаў з дзіцячага ўзросту, бо вобразы дзяцінства блізкія яму і дарагія. Там, на полі дзяцінства, некалі бегаў ён з сябрамі, ірваў кветкі. У жыцці героя гэта быў бесклапотны і вольны час.
  3. Зусім іншым паўстае другое поле, якое супрацьпастаўляецца полю дзяцінства, бо на ім «былі агонь і дым». У рэзкім кантрасце з карцінай зялёнага квяцістага поля паўстае другое – «узаратае вайной і палітае крывёй». На гэтым, другім полі герой паміраў.
  4. Моцнае трагічнае гучанне надаюць твору радкі, у якіх аўтар апісвае поле бою: «поле, дзе ён ваяваў», «былі агонь і дым, на полі ратным тым», «узарата вайной і паліта крывёй», «поле, дзе ён паміраў».

Сказать спасибо
( 9 оценок, среднее 2.78 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений