Анатоль Вярцінскі — Медсястры

Анатоль Вярцінскі

Ідзі! Не марудзь, ідзі!
Іначай нельга ў жыцці.
Ідзі, белахалатая,
ідзі да іх, да людзей,
ідзі з палаты ў палату —
суцеш, супакой, абнадзей.
Ідзі і цяплом абдорвай.
Ідзі, бо патрэбна ты…
Не ўсе хочуць быць добрымі,
ды хочуць усе дабраты.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий