Анатоль Вярцінскі — Заканамернасць

Анатоль Вярцінскі

Як бы ні слаўна

паход пачаўся,

якім бы ён поступам

ні вызначаўся,

на нейкай вярсце

хтось прымажацца хітра,

выдасць сябе за неафіта.
Якой бы святой

ні была тая троіца,

да троіцы той

хтось чацверты прыстроіцца.

Паверыш ты ў цуд,

у белы камень –

а тут табе Іуда,

а тут табе Каін.

Заззяе ідэя ў чыстым стане –
хтось тут жа прымкне,

прыліпне,
прыстане.

Пад маскай апостала,

пад выглядам ленінца

да чыстага поступу

хтось тут жа прылепіцца…

1980

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий