Анатоль Вярцінскі — З’яўленне

Анатоль Вярцінскі

З’яўленне зор і сонца ў вышыні.
З’яўленне сокаў з глыбіні карэння.
З’яўленне траў у веснавыя дні…
І вось маё, і вось тваё з’яўленне.

Як быццам бы дамовіліся ўсе —
глыбіні цёмныя і залатыя высі,—
як быццам бы сказалі ўсе: «З’явіся!» —
І ты з’явілася ва ўсёй красе.

Як быццам нечакана ўсё было,
як быццам выпадкова.

А на справе

увасабленне гэтае наяве
чакалася, як ранняе святло.

А каб ты нам з’явілася як след,
падмогаю было благаславенне:
благаслаўляў тваё з’яўленне свет,
сусвет благаслаўляў тваё з’яўленне.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий