Андатра

Пераказы і дыктанты

  Андатра агледзела байдарку і паплыла вакол яе.
 Мне добра відаць, як спрытна яна плыве. Кароткія пярэднія лапкі прыціонуты да грудзей. А вяслуе вялікімі заднімі лапамі з перапонкамі паміж пальцаў. Здаецца, нібы вакол байдаркі плавае маленькі бабёр. Але ў бабра хвост шырокі, тоўсты і пляскаты, пакрыты дробнай луской. У андатры вузкі, сціснуты з бакоў. Ён пастаўлены да паверхні вады рабром, і андатра карыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулём.
 Я цярпліва чакаў.
 Зрабіўшы вакол байдаркі круг, андатра нырнула і апынулася пад вадою каля карчажыны.
 З вады высунуўся нос, потым паказалася круглая мокрая галава. Праз хвіліну яна была ўжо на лопасці вясла. Вочкі звярка, круглыя і бліскучыя, дапытліва паглядаюць на мяне з-пад мокрай карычневай шэрсці. Носік увесь час безупынку варушыцца, а доўгія рэдкія вусы тапырацца. Велічынёй звярок быў з маладую кошку.
(131 слова)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий