Арганы на Беларусі

Пераказы і дыктанты

  Адна з цікавых старонак музычнай культуры Беларусі звязана з арганам. Гісторыя гэтага інструмента налічвае на беларускіх землях не менш як пяць стагоддзяў. Найбольш раннія звесткі пра арган належаць да шаснаццатага стагоддзя і звязаны з каралеўскім замкам у Гродне. У сямнаццатым стагоддзі тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі пашыраецца: ён з’явіўся ў Нясвіжы, Ружанах, Пінску, Паставах, пазней у Магілёве і Мінску. У гэтых гарадах працавалі добра падрыхтаваныя прафесійныя выканаўцы.
 На Беларусі навучанне ігры на аргане адбывалася ў школах пры касцёлах і манастырах. З шаснаццатага стагоддзя пачалі адкрываць музычныя навучальныя ўстановы, у якія прымалі адораных сялянскіх дзяцей. Навучанне было бясплатным, але за права вучыцца дзеці павінны былі выступаць у капэлах, якія абслугоўвалі рэлігійныя абрады і цырымоніі.
 Паступовае распаўсюджванне аргана на Беларусі суправаджалася развіццём такіх сфер музычнай дзейнасці, як выканальніцтва, педагогіка і творчасць. Арган садзейнічаў пашырэнню музычных ведаў сярод беларускага насельніцтва.
(140 слоў)

Паводле І. Назінай.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий