Артур Вольскі — Дзіўны дзед

Артур Вольскі

А ці байка,
а ці быль –
дзед набыў
аўтамабіль.
Хоць няма ў яго
правоў,
рухавік уміг завёў.
Круціць руль
адважны дзед –
толькі пыл
курыцца ўслед.
Толькі ш-шыны –
ш-шу-шу-шу –
вылятаюць на ш-ша-шу.
І папёр-р-р
матор-р-р,
папёр-р-р
на чырвоны святлафор.
Раптам міліцыянер –
цоп дзядулю
за каўнер:
– На сваім аўтамабілі
шмат бяды вы б нарабілі!
Дзе правы?
Няма правоў?
Пешкі пойдзеце дамоў!..
Дзед машыну –
на шнурок
ды дадому павалок:
– Падару сваю машыну
ўнуку я –
на імяніны!..

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий