Артур Вольскі — Кенгуру

Артур Вольскі

Кенгуру,
кенгуру
спрытна скача
угару.

І ўгару,
і ўдаўжыню –
я яго не даганю…

Паглядзі:
ў кенгуркі-маткі
торба ёсць
на жываце.
Там жывуць
кенгураняткі
ў цеплыні
ды ў цеснаце.

Кенгурыха,
кенгурыха,
ну чаго сядзець ім ціха?
Ты маленькіх
не няволь,
пагарэзаваць
дазволь!

А яна
глядзіць з дакорам,
нібы кажа:
– Як не сорам?!
Па абедзе,
як і ў вас,
у маленькіх –
ціхі час.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий