Артур Вольскі — Свята мам

Артур Вольскі

Сёння свята нашых мам:
Прыйдуць мамы ў госці к нам.
Мы ўсім садам іх чакалі,
Падарункі рыхтавалі:

Хто хусцінку вышываў,
Хто карцінку маляваў,
Кожнай маме – падарунак,
Кожнай маме – пацалунак.

Павіншуем мам сваіх,
Мам любімых, дарагіх.
Дружна шчасця пажадаем,
Дружна песню заспяваем.

Вельмі рад, вельмі рад
Мам сустрэць дзіцячы сад.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий