Артур Вольскі — Вожык-дзівачок

Артур Вольскі

Вожык,
вожык,
дзівачок!
Не сціскайся
ў кулачок.

Я наліў
для дзівачка
поўны сподак
малачка.

Але вожык-дзівачок
не глядзіць
у гэты бок.

Малака
не хоча ён
і тупоча
на балкон.

Ды няма
з балкона сцежак –
ні лясной,
ні палявой.
Толькі пахне
вецер свежы,
пахне лісцем
і травой!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий