Авяр’ян Дзеружынскі — Балбатуха Міла

Авяр’ян Дзеружынскі

– Алё-алё, –
Гаворыць Міла, –
Ты, Зіна,
Пераказ зрабіла?
Зрабіла ўжо?
Я так і знала,
А я яшчэ
Не пачынала.
Лапоча зноў у трубку
Міла:
– Задачы, Оля,
Ты рашыла?
Хвалю цябе.
А я ўсё спала,
Нядаўна з ложка толькі
Устала.
– Алё-алё, –
Балбоча Міла, –
Урокі, Аня,
Ты вучыла?
Мыць посуд
Маме памагаеш?
Калі ты толькі паспяваеш?!
I гэтак
Лапатуха Міла
Усіх сябровак
Абзваніла,
Вячэру смачную
Паела,
За стол
Рабіць урокі села.
I адзін раз
Не прачытала –
Пераказ
Убок адклала.
Узялася
За задачу –
Напаткала
Зноў няўдача:
«Адыманне
I складанне
Адкладу я лепш
Да рання».
Ранкам,
Як устала з ложка,
Паглядзела ў кнігі
Трошкі,
З’ела з кавай
Дзве аладкі
I пабегла
На заняткі.
Што было
На тых занятках,
Потым зналі
Мамка й татка –
Балбатуха
Наша Міла
Аж тры двойкі
Адхапіла.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий