Авяр’ян Дзеружынскі — Хто вас у школу сабіраў?

Авяр’ян Дзеружынскі

Настаўнік першакласнікаў спытаў:
– Хто ў школу вас, скажыце, сабіраў?

Пачуў адказы хутка ён тады:
– Ды мамы, таты, бабкі і дзяды.
– Так ды не так! – і падказаць рашыў:
– Хто формы школьныя для вас пашыў?
Хто вам паперы добрай многа даў?
Хто напісаў вам шмат цікавых кніг?
У школу хто вас, дзеці, сабіраў,
Вы можаце назваць усіх?

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий