Авяр’ян Дзеружынскі — Птушыныя напевы

Авяр’ян Дзеружынскі

Цінь-цінь, цінь-цінь,
Цінь-цінь, цінь-цінь –
Вясну вызваньвалі
Сінічкі,
Жыў-жыў, жыў-жыў,
Жыў-жыў, жыў-жыў
Пеў верабейка
Невялічкі.

Чуфыш-чуфыш,
Чуфыш-чуфыш –
Глушэц прысеў
На такавішча,
Ціві-ціві,
Ціві-ціві –
Бадзёра шпак вясёлы
Свішча.

Тра-ту, тра-ту,
Тра-ту, тра-ту –
Пяе пярэсты дзяцел
Звонка.
Званочкам
Срэбраным звініць
У небе
Песня жаваронка.

Усім
Так радасна вясной,
Калі прырода
Ажывае,
У кожнага
Ёсць голас свой,
Нават сама зямля
Спявае.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий