Бабулін кватарант

Пераказы і дыктанты

  У сярэдзіне лета ў маленькім бабуліным доміку пасяліўся кватарант.
 Прыйшоў ён да бабулі з паходным рукзаком за спінай і паляўнічай стрэльбай цераз плячо. На другім плячы ён нёс некалькі бамбукавых вудзільнаў. Быў ён высокі і худы, у акулярах і гаварыў вельмі мала. Прыйшоў ён раніцай, а ўвечары, калі сабраўся на рыбалку, за ім цягнуўся ўжо цэлы хвост малых з усёй нашай вуліцы. Хлапчукі самі не давалі прамовіць яму слова, наперабой расказваючы, дзе лепей падсекчы акуня, дзе бяруцца шчупакі. Знайшліся і ахвотнікі паказаць яму балота, на якім было ліха ведае колькі качак.
 Бабулін кватарант уважліва слухаў малых, дазваляў ім пакратаць спінінг і бліскучыя ствалы дубальтоўкі.
 Чалавек ён, відаць, быў добры і не скупы, бо пад вечар на нашай вуліцы з’явілася нямала хлопчыкаў-багацеяў. Аднаму ён даў кручок на шчупака, другому адматаў ажно пяць метраў лёскі, трэцяму выразаў хвацкае арэхавае вудзільна, а некаму нават паабяцаў падарыць адну сваю вуду, як будзе ад’язджаць у горад.
 Не дзіва, што ўсе малыя лічылі гэты дзень самым адметным за ўсю вясну і лета.
(169 слоў)

Паводле А. Васілевіч.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий