Баравічкі

Пераказы і дыктанты

  Першы баравічок я заўважыў выпадкова. Спачатку мінуў тое месца, дзе ён рос. Калі азірнуўся, убачыў светла-карычневы капялюшык, які выглядаў з-пад ялінкі. Вярнуўся, стаў перад баравічком на калені, асцярожна змахнуў з капялюшыка зямлю з ігліцай. Нахіліўшыся, не беручы баравічкаў рукі, пацалаваў яго. Кажуць, грыбоў знойдзеш столькі, колькі разоў пацалуеш першы грыб. Не дастаючы з зямлі прыгажуна, я агледзеўся. Ён жа тут не адзін! Баравічкі, падобныя адзін да аднаго, нібы браты, задзіралі галовы.
 Шмат сустракаў я палявых баравікоў, ці чорнагаловікаў, аднак усе яны былі паточаныя. Трапляліся мне і свінушкі, якія ў дзяцінстве я насіў з лесу кашамі. Свінушкі ў нас вымочваюць і соляць. Аднак я, прачытаўшы недзе, што яны атрутныя і шкодныя, абыходжу іх.
 А тут чысценькія, прыгожанькія, роўненькія баравічкі! Я доўга стаяў на каленях і, ахоплены нейкім дзіўным пачуццём замілавання і радасці, не мог адарваць вачэй ад палянкі.
(139 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий