Беларускае народнае адзенне

Пераказы і дыктанты

  Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў беларускага народа. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне – найважнейшая этнічная прымета.
 У святочным і абрадавым адзенні адлюстроўвалася само жыццё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на вяселле.
 Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з народнымі песнямі, пластыкай нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драўлянага дойлідства. Маляўніча аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр’еру хаты. Па састаўных частках касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было даведацца, з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае становішча, узрост.
(134 словы)

Паводле М. Раманюка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий