Беларуская літаратура 9 клас

Беларуская літаратура

Уводзіны

(1 гадзіна)

Літаратура як мастацтва слова. Яе грамадскае прызначэнне.

І. Чалавек і грамадства. Постаці айчыннай гісторыі ў беларускай літаратуры

(5 гадзін)

  • «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (1 гадзіна).

Адлюстраванне ў творы жыцця і дзейнасці асветніцы. Духоўны подзвіг Ефрасінні Полацкай. Рэальныя і гістарычныя факты ў творы. Адметнасць кампазіцыі «Жыція…».

Тэорыя літаратуры. Пачатковае паняцце пра жанр жыція.

  • Беларускі летапіс («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс (1446)» – урывак «Пахвала вялікаму князю Вітаўту») (1 гадзіна).

Беларускія летапісы як вытокі мастацкай прозы. Адлюстраванне гістарычнага мінулага ў летапісных творах, іх патрыятычны пафас. Услаўленне мужнасці, міжнароднага аўтарытэту князя Вітаўта, яго гераічных подзвігаў у старажытным беларускім летапісе.

Тэорыя літаратуры. Летапіс як жанр літаратуры.

Мастацтва. Архітэктура: Сафійскі сабор у Кіеве (XI ст.); Сафійскі сабор у Ноўгарадзе (XII ст.); Сафійскі сабор у Полацку (XII ст.); Каложская царква ў Гродне (XII ст.).

Жывапіс: А. Кашкурэвіч. «Еўфрасіння Полацкая – асветніца»; П. Сергіевіч. «Усяслаў Полацкі»; Г. Вашчанка. «Грунвальдская бітва»; М. Басалыга. «Вялікі князь Вітаўт».

Музыка: А. Мдывані, В. Елізар’еў. Балет «Страсці».

  • Францыск Скарына. Прадмова да кнігі «Юдзіф» (урывак) (1 гадзіна).

Слова пра першадрукара і асветніка-гуманіста.

Агульначалавечы змест прадмовы. Сцвярджэнне ідэі патрыятызму, грамадзянскага абавязку.

Значэнне дзейнасці Ф. Скарыны.

  • Мікола Гусоўскі. Паэма «Песня пра зубра» (2 гадзіны).

Мікола Гусоўскі – паэт-гуманіст.

«Песня пра зубра» як выдатны твор старажытнай беларускай літаратуры. Жанр, сюжэт і кампазіцыя паэмы. Тэма Радзімы ў творы. Сімвалічнае значэнне вобраза зубра. Вобраз князя Вітаўта, высокая аўтарская ацэнка дзейнасці князя.

Тэорыя літаратуры. Гуманізм у літаратуры.

Мастацтва. Скульптура: А. Дранец. «Францыск Скарына»; У. Панцялееў. Помнік М. Гусоўскаму ў Мінску.

Жывапіс: Я. Драздовіч. «Францыск Скарына», «Друкарня Францыска Скарыны ў Вільні»; В. Барабанцаў. «Мікола Гусоўскі»; М. Басалыга. «Мікола Гусоўскі»; А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да паэмы «Песня пра зубра»; Я. Кулік. Ілюстрацыі да паэмы «Песня пра зубра».

Музыка: Д. Смольскі. Опера «Францыск Скарына».

Кінамастацтва: «Песня пра зубра» (рэжысёр Э. Перагуд).

II. Рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця ў мастацкай літаратуры

(8 гадзін)

  • Ян Баршчэўскі. Апавяданні «Шляхціц Завальня», «Плачка», «Белая Сарока» (са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») (2 гадзіны).

Слова пра пісьменніка.

Галоўны літаратурны твор пісьменніка «Шляхціц Завальня» – зборнік фантастычных апавяданняў. Цесная сувязь кнігі з беларускай міфалогіяй і фальклорам. Выяўленне асаблівасцей светапогляду беларусаў. Хараство духоўнага свету чалавека, які трымаецца векавых традыцый, звычаяў. Роля вобраза Завальні ў творы. Рамантычныя сюжэты і вобразнасць. Сімволіка вобразаў.

Тэорыя літаратуры. Рамантычны герой.

  • Адам Міцкевіч. Балада «Свіцязянка» (1 гадзіна).

Слова пра пісьменніка.

А. Міцкевіч і Беларусь. Паэтычнае асэнсаванне беларускага фальклору і міфалогіі ў баладзе. Рамантычнае вырашэнне тэмы кахання ў творы.

Мастацтва. Скульптура: А. Заспіцкі, А. Фінскі. Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску.

Жывапіс: В. Ваньковіч. «Партрэт Адама Міцкевіча», «Міцкевіч на скале Аю-Даг»; С. Герус. «Адам Міцкевіч»; У. Пракапцоў. «А. Міцкевіч. Боль паэта»; К. Альхімовіч. «Свіцязянка»; У. Пасюкевіч. «Свіцязянская балада. Паэт А. Міцкевіч»; малюнкі Н. Орды «Сядзіба Міцкевічаў у Завоссі», «Туганавічы».

  • Канстанцін Вераніцын. Паэма «Тарас на Парнасе» (1 гадзіна).

Аўтарства і час напісання паэмы. Сатырычны і гумарыстычны пафас твора. Сцвярджэнне ідэй народнасці ў літаратуры. Роля міфалагічных персанажаў у раскрыцці тэмы і ідэі твора. Тарас як тыповы народны герой, рысы яго характару: кемлівасць, абачлівасць, дасціпнасць. Выяўленчае майстэрства аўтара ў абмалёўцы персанажаў.

Тэорыя літаратуры. Пачатковае паняцце пра народнасць літаратуры. Пародыя і бурлеск у літаратуры.

Мастацтва. Скульптура: літаратурна-мастацкая кампазіцыя «Канстанцін Вераніцын і яго паэма «Тарас на Парнасе»» ў Гарадку (Віцебская вобласць).

Жывапіс: «Канстанцін Вераніцын» (малюнак С. Харэўскага); ілюстрацыі да паэмы «Тарас на Парнасе» (мастакі У. Гладкевіч, Н. Гуціеў, В. Славук).

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Тарас на Парнасе» (Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, рэжысёр Н. Башава).

  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» (2 гадзіны).

Слова пра пісьменніка.

Жанравае вызначэнне, сатырычны і гумарыстычны пафас твора. Выкрыццё царскага чыноўніцтва. Вобраз Кручкова, яго тыповасць. Вобразы засцянковай шляхты. Праблема бацькоў і дзяцей. Майстэрства драматурга ў разгортванні інтрыгі, сюжэта, у стварэнні камічнага эфекту. Гратэск і шарж як прыёмы фарса-вадэвіля.

Тэорыя літаратуры. Фарс і вадэвіль як камедыйныя жанры.

Мастацтва. Скульптура: Л. Гумілеўскі, С. Гумілеўскі. Помнік В. Дуніну-Марцінкевічу і С. Манюшку ў Мінску; М. Якавенка. Помнік В. Дуніну-Марцінкевічу ў Тупальшчыне (Валожынскі раён); В. Янушкевіч. «В. Дунін-Марцінкевіч» (гіпс).

Жывапіс: У. Тоўсцік. «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – драматург»; I. Рэй. «В. Дунін-Марцінкевіч з дочкамі Камілай і Цэзарынай»; Я. Ціхановіч. «Партрэт Вінцука Дуніна-Марцінкевіча».

Музыка: У. Кандрусевіч. Мюзікл «Залёты» (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча); I. Лучанок. Цыкл для голасу з суправаджэннем «О, Радзіма бацькоў».

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Пінская шляхта» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, рэжысёр М. Пінігін).

  • Францішак Багушэвіч. Прадмова да зборніка «Дудка беларуская»; вершы «Мая дудка», «Хмаркі» (2 гадзіны).

Слова пра пісьменніка.

Ідэйны змест прадмовы да зборніка «Дудка беларуская». Пошукі асноў духоўнага і гістарычнага адраджэння народа.

Аўтарскі погляд на ролю паэта і паэзіі ў вершы «Мая дудка». Паэтычнае асэнсаванне ўласнага лёсу ў алегарычным вершы «Хмаркі».

Тэорыя літаратуры. Прадмова як жанр публіцыстычнай літаратуры.

Мастацтва. Скульптура: Л. Гумілеўскі, С. Гумілеўскі. Помнік Ф. Багушэвічу ў Смаргоні.

Жывапіс: Я. Ціхановіч. «Партрэт Францішка Багушэвіча».

ІІІ. Нацыянальнае і агульначалавечае ў мастацтве слова

 (14 гадзін)

  • Янка Купала. Вершы «А хто там ідзе?», «Мая малітва» («Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…»), «Жняя», «Явар і каліна», «Роднае слова» («Магутнае слова, ты, роднае слова!..»); паэма «Бандароўна» (5 гадзін).

Слова пра пісьменніка.

Лірыка. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларускага народа. Агульначалавечыя матывы ў вершах. Ідэя вечнасці жыцця, кахання, гармонія чалавека і прыроды. Жанравае, вобразнае, інтанацыйнае багацце лірыкі.

«Бандароўна». Фальклорная першакрыніца паэмы. Рамантычная аснова твора. Сутнасць канфлікту. Вобразы-антыподы. Драматызм дзеяння. Маральнае хараство Бандароўны.

Тэорыя літаратуры. Жанры лірыкі (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: З. Азгур. Помнік Янку Купалу ў Вязынцы (Мінская вобласць); А. Анікейчык. Помнік Янку Купалу ў Нью-Ёрку (Араў-парк); помнік Янку Купалу ў Мінску (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін).

Жывапіс: В. Шаранговіч. «А хто там ідзе?»; П. Сергіевіч. «А хто там ідзе?»; М. Савіцкі. «Янка Купала»; А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да паэмы «Бандароўна»; М. Басалыга. Ілюстрацыі да паэмы «Бандароўна».

Музыка: Ю. Семяняка. «Явар і каліна»; песні і рамансы на словы паэта (кампазітары У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Войцік, Д. Камінскі, С. Картэс, В. Кузняцоў, М. Літвін, I. Лучанок, А. Мдывані, Л. Мурашка, Д. Смольскі, У. Солтан, А. Чыркун); Творы па беларускай літаратуры для завучвання на памяць (паэмы, вершы, проза, песні): мастацкае электроннае выданне на 2 кампакт-дысках. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006–2007.

  • Якуб Колас. Вершы «Не бядуй!», «Родныя вобразы», «Першы гром», паэма «Новая зямля» (6 гадзін).

Слова пра пісьменніка.

Лірыка. Элегічнае і аптымістычнае ў паэзіі Якуба Коласа («Не бядуй!»). Паэтызацыя роднай прыроды («Родныя вобразы», «Першы гром»). Рытміка-інтанацыйны лад вершаў Якуба Коласа.

«Новая зямля» – мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. Аўтабіяграфічнасць паэмы, яе творчая гісторыя. Жанравыя асаблівасці твора. Народны побыт і прырода ў паэме. Вобразы ў паэме: мудрасць і душэўная прыгажосць Антося, Ганны; вобразы дзяцей. Трагедыя лёсу Міхала. Філасофская ідэя зямлі і волі. Сімвалічны сэнс назвы твора. Паэтычнае майстэрства Якуба Коласа.

Тэорыя літаратуры. Паэма як жанр (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: З. Азгур. Помнік Якубу Коласу (архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін); мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа».

Жывапіс: У. Стальмашонак. «Партрэт Якуба Коласа»; А. Волкаў. «Настаўніцкі з’езд 1906 года»; В. Шаранговіч. Ілюстрацыі да паэмы «Новая зямля»; С. Герус. «Якуб Колас. Новая зямля»; У. Сулкоўскі. Серыя палотнаў «Радзіма Якуба Коласа».

Музыка: У. Алоўнікаў. «Дуб», «Глуха шэпча лес», «Мой родны кут»; Л. Захлеўны. «На новай зямлі»; Ю. Семяняка. «Добра ў лузе ў час палудні»; Ю. Семяняка. Опера «Новая зямля» (лібрэта А. Петрашкевіча).

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Міхалава зямля» (Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача, рэжысёр У. Савіцкі).

  • Максім Багдановіч. Вершы «Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»), «Маладыя гады», «Жывеш не вечна, чалавек…», «Плакала лета, зямлю пакідаючы…» (2 гадзіны).

Слова пра паэта.

Нацыянальныя і агульначалавечыя матывы ў паэзіі М. Багдановіча. Багацце духоўнага свету лірычнага героя. Пошукі гармоніі, услаўленне красы жыцця і мастацтва. Рытмічнае багацце і мілагучнасць верша.

Тэорыя літаратуры. Санет (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: С. Вакар. Помнік М. Багдановічу.

Жывапіс: Г. Вашчанка. «М. Багдановіч»; В. Волкаў. «М. Багдановіч»; У. Новак. «М. Багдановіч у Ялце»; У. Пасюкевіч. ««У краіне светлай…» (М. Багдановіч)»; В. Шматаў. «Партрэт Максіма Багдановіча».

Музыка: Г. Гарэлава. Вакальны цыкл «Дзявочыя песні»; I. Лучанок. «Вераніка»; Ю. Семяняка. Опера «Зорка Венера»; Я. Тарасевіч. «Асенняя песня (Плакала лета)»; Л. Шлег. Вакальны цыкл «Вянок»; песні і рамансы на словы паэта (кампазітары А. Абіліёвіч, М. Аладаў, А. Багатыроў, У. Мулявін, І. Палівода, А. Туранкоў, Э. Тырманд).

  • Максім Гарэцкі. Апавяданне «Роднае карэнне» (1 гадзіна).

Слова пра пісьменніка.

«Роднае карэнне». Тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу. Вобраз Архіпа Лінкевіча – вясковага інтэлігента з абуджаным сумленнем, пачуццём абавязку перад людзьмі, які імкнецца пазнаць жыццё, знайсці «першапрычыну ўсякае істоты». Жыццёвая мудрасць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню.

Тэорыя літаратуры. Вобразы аўтара і апавядальніка (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: Э. Астаф’еў. Рэльефны партрэт М. Гарэцкага для мемарыяльнай дошкі.

Жывапіс: А. Крывенка. «Максім Гарэцкі».

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Атрута» (рэжысёр М. Стрыжоў).

IV. Чалавек у часе і прасторы ў творах беларускай літаратуры

(15 гадзін)

  • Кузьма Чорны. Апавяданне «На пыльнай дарозе» (1 гадзіна).

Слова пра пісьменніка.

Мастацкае ўвасабленне аўтарскай формулы «Чалавек – гэта цэлы свет». Майстэрства пісьменніка ў раскрыцці ўнутранага свету герояў. Гуманістычны і жыццесцвярджальны пафас апавядання. Сімвалічны сэнс вобраза дарогі.

Тэорыя літаратуры. Псіхалагізм у літаратуры (пачатковае паняцце).

Мастацтва. Скульптура: З. Азгур. «Пісьменнік Кузьма Чорны».

Жывапіс: І. Ахрэмчык. «Партрэт К. Чорнага»; Х. Ліўшыц. «Янка Купала і Кузьма Чорны ў Пячышчах у 1942 годзе».

  • Аркадзь Куляшоў. Вершы «Мая Бесядзь», «Спакойнага шчасця не зычу нікому…», «На паўмільярдным кіламетры», «Нябёсы – акіян, я знаў даўно…» (2 гадзіны).

Слова пра паэта.

Грамадзянская, маральна-этычная і філасофская тэматыка вершаў. Раскрыццё агульначалавечага праз глыбока асабістае. Услаўленне чалавека, яго духоўных каштоўнасцей, бязмежнасці пазнання сябе і свету. Паэтычнае майстэрства А. Куляшова.

Тэорыя літаратуры. Лірычны герой (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Жывапіс: У. Кожух. «Новая дарога»; М. Рагалевіч. «Беларуская калыханка»; А. Бараноўскі. «Пара залатых бяроз»; Г. Вашчанка. «Крылы»; Я. Драздовіч. «Космас», «Артаполіс», «Трывеж», «Панарама месячнага горада», «Падкружніковы краявід на планеце Сатурн».

Выяўленчае мастацтва: Л. Талбузін. Медаль «Аркадзь Куляшоў».

Музыка: Э. Наско. Вакальная музыка «Рамансы на вершы А. Куляшова».

  • Максім Танк. Вершы «Мой хлеб надзённы», «Завушніцы», «Ты яшчэ толькі намёк на чалавека…», «Не знаю…» (2 гадзіны).

Слова пра паэта.

Тэмы і вобразы паэзіі Максіма Танка. Філасофскі роздум пра чалавека, яго жыццёвае прызначэнне. Увага да духоўнага свету чалавека, агульначалавечых каштоўнасцей. Шматграннасць паэтыкі.

Тэорыя літаратуры. Рытміка-інтанацыйны лад верша (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: І. Міско, А. Фінскі. Помнік Максіму Танку ў Мядзелі.

Жывапіс: Г. Гарэлаў. «Партрэт Максіма Танка»; С. Вярсоцкі. «Возера Нарач»; С. Герус. «Партрэт М. Танка»; Я. Зайцаў. «Партрэт М. Танка»; Н. Шчасная. «Партрэт М. Танка».

Музыка: У. Мулявін. Раманс «Завушніцы»; Д. Смольскі. Раманс «Быць чалавекам я рад»; Ю. Талеснік. Раманс «Завушніцы»; Э. Тырманд. Рамансы «Мой хлеб надзённы», «Сасна», «Ва ўсім, вядома, вінават».

  • Іван Шамякін. Аповесць «Непаўторная вясна» (1-я кніга пенталогіі «Трывожнае шчасце») (3 гадзіны).

Слова пра пісьменніка.

Адлюстраванне даваеннага жыцця моладзі ў аповесці «Непаўторная вясна». Духоўны свет Пятра і Сашы, іх узаемаадносіны. Паэзія кахання і прыгожых чалавечых пачуццяў. Маральна-этычная праблематыка аповесці. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць твора. Лірычны характар аўтарскага пісьма.

Мастацтва. Жывапіс: Н. Шчасная. «У снежныя зімы. Партрэт пісьменніка І. П. Шамякіна».

Тэатральнае мастацтва: спектакль «Трывожнае шчасце».

  • Янка Брыль. Апавяданне «Memento mori»(1 гадзіна).

Слова пра пісьменніка.

Паказ вайны ў апавяданні. Маральны подзвіг старога селяніна ў творы. Уменне аўтара бачыць гераічнае за рамкамі бытавых сцэн. Асуджэнне фашызму ў апавяданні. Глыбокае разуменне народнага гераізму. Урачыстая танальнасць аўтарскага пісьма.

Мастацтва. Скульптура: С. Вакар. «Пісьменнік Я. Брыль».

Жывапіс: У. Тоўсцік. «Янка Брыль»; В. Грамыка. «Партрэт Я. Брыля».

  • Уладзімір Караткевіч. Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» (4 гадзіны).

Слова пра пісьменніка.

Гістарычная аснова твора. Каларыт, атмасфера мінулай эпохі (80-я гг. XIX ст.). Роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб лёсе беларускага народа, узаемасувязі розных гістарычных эпох. Праблемы дабра і зла, кахання, мужнасці і гераізму. Вобразы Андрэя Беларэцкага, Андрэя Свеціловіча і Надзеі Яноўскай. Асаблівасці кампазіцыі твора.

Тэорыя літаратуры. Жанр аповесці (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Скульптура: І. Голубеў. Помнік У. Караткевічу ў Оршы (Віцебская вобласць).

Жывапіс: У. Батура. «Уладзімір Караткевіч»; У. Тоўсцік. «Памяці Караткевіча»; У. Зінкевіч. «Партрэт У. Караткевіча»; М. Будавей. «Партрэт У. Караткевіча»; ілюстрацыі да аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» М. Басалыгі, А. Кашкурэвіча, Ю. Якавенкі.

Музыка: У. Солтан. Опера «Дзікае паляванне караля Стаха».

Кіна- і тэлемастацтва: «Дзікае паляванне караля Стаха» (рэжысёр В. Рубінчык); «Памяць каменя» (сцэнарыст У. Караткевіч); «Сведкі вечнасці» (сцэнарыст У. Караткевіч); «Чорны замак Альшанскі» (рэжысёр М. Пташук).

  • Яўгенія Янішчыц. Вершы «Ты пакліч мяне. Пазаві…», «Чаму ніколі не баюся я…», «Не воблака, а проста аблачынка…», «Любоў мая…» (2 гадзіны).

Слова пра паэтэсу.

Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц: малая радзіма, казачная палеская прырода, вясковы і гарадскі побыт, лірыка кахання. Разнастайнасць пафасу ў творах: ад мажорнага, радаснага, да сумнага, трывожнага.

Мастацтва. Жывапіс: В. Масцераў. «Яўгенія Янішчыц»; А. Лось. «Паэтэса Яўгенія Янішчыц»; Г. Вашчанка. «Маё Палессе».

Музыка: песні і рамансы на словы паэтэсы (кампазітары Ю. Семяняка, Р. Давыдаў, М. Юрко і інш.).

Тэатральнае мастацтва: монаспектакль «Прыпадаю да нябёс» (Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч», маст. кіраўнік Г. Дзягілева).

Рэзерв вучэбнага часу (1 гадзіна)

Паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год

(1 гадзіна)

  • на творчыя работы – 4 гадзіны;
  •  на вывучэнне твораў – 45 гадзін;
  • на ўрокі па творах для дадатковага чытання – 4 гадзіны.

Спіс твораў для завучвання на памяць

  • Янка Купала. «Явар і каліна».
  • Якуб Колас. «Леснікова пасада» (з паэмы «Новая зямля») – урывак (са слоў «Мой родны кут, як ты мне мілы!..», заканчваючы словамі «Ка мне, вясна ты маладая!..»).
  • Максім Танк. «Ты яшчэ толькі намёк на чалавека…».
  • Яўгенія Янішчыц. «Ты пакліч мяне. Пазаві…».

Спіс твораў для дадатковага чытання

  • «Аповесць пра Грунвальдскую бітву» (урывак з «Хронікі Быхаўца») (пераклад В. Чамярыцкага).
  • Бачу Беларусь такой: фотаальбом (вершы з кнігі).
  • Уладзімір Караткевіч. «Чазенія».
  • Генры Лангфела. «Спеў аб Гаяваце» (пераклад А. Куляшова).
  • Максім Лужанін. «Колас расказвае пра сябе».
  • Мікола Маляўка. Зб. «Старая зямля».
  • Алесь Марціновіч. «Гістарычныя постаці».
  • Іван Саверчанка. «Скарб крывічоў: легенда».
  • Мігель дэ Сервантэс. «Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі».
  • Вальтэр Скот. «Айвенга».
  • Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. «Лёс роду – лёс радзімы».
  • Міхась Стральцоў. «Загадка Багдановіча».
  • Алена Стэльмах. «Дуб і крумкач».
  • Мікола Шабовіч. Зб. «Мая надзея» (вершы з раздзелаў «Верлібры», «Санеты»).
  • Віктар Шніп. Зб. «Балада камянёў».
  • Яўгенія Янішчыц. Зб. «Пачынаецца ўсё з любві…», «Зорная паэма».
Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий