Беларуская міфалогія

Пераказы і дыктанты

  Чалавек заўсёды ў нешта верыў, прыдумляў, у што верыць. Верыў у сваім дзяцінстве, верыць сёння, вядома ж, будзе верыць і заўтра, якім бы яно ні было.
 Чалавек, пакінуты сам-насам з прыродаю, змагаючыся з ёю, не толькі верыў у багоў і нячысцікаў, але і спрабаваў разабрацца, што вакол яго адбываецца. Пра ўсё гэта ён разважаў, умеючы толькі думаць, яшчэ не ўмеючы чытаць і пісаць. Ён проста ўглядаўся ў свет, імкнуўся разгледзець яго. Ён адухаўляў усё жывое і нежывое на зямлі. Чалавек прагнуў зразумець і ўсвядоміць сябе і сярод бачных раслін ды жывёл, і ў нябачных абдымках Зямлі, у незразумелых прасторах сусвету, космасу. Гэты роздум і нараджаў міфы.
 Наша міфалогія з’яўляецца адной з самых старажытных ва ўсім індаеўрапейскім свеце. Яна вядзе нас у далёкі і неспазнаны дахрысціянскі свет, уводзіць у жыццё нашых продкаў, паказвае, чаго мы баяліся і чаму радаваліся.
(140 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий