Беларускі пісьменнік

Пераказы і дыктанты

   Іван Мележ быццам пасланы быў у жыццё, у свет той зямлёй, дзе нарадзіўся. Пасланы, каб расказаць усім людзям пра беларускі край, расказаць усяму свету пра беларусаў і пра тое, што яны нясуць чалавецтву.
   «Палеская хроніка» Івана Мележа – твор пра найбольш перажытае, пра самае блізкае сэрцу пісьменніка. Але каб так шматфарбна ўбачылася, адкрылася тое, што заўсёды было з ім, Івану Мележу трэба было свет прайсці і многа чаго пабачыць.
   Нацыянальнае і агульначалавечае ў Мележа ў самым арганічным адзінстве, бо ён не на словах, а па-сапраўднаму любіў свой народ. Шчыра паважаў усё найлепшае, што народ вынес з мінуўшчыны: найбагацейшую мову, працавітасць, душэўную мяккасць.
   Іван Мележ быў у найбольшай ступені, чым хто іншы з нашых празаікаў, беларускі пісьменнік, беларускі ва ўсім, што ім напісана: раман, апавяданне ці артыкул.
(127 слоў)

Паводле А. Адамовіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий