Беларусы

Пераказы і дыктанты

  Мы, беларусы, старажытны народ. Сваю зямлю мы пачалі абжываць сорак тысяч гадоў таму назад.
 Помнім апошні ледавік, які разам з абломкамі скал ссунуўся на нас са Скандынавіі і растаў на нашых землях, пакінуўшы на ўспамін пра сябе шмат валуноў ды празрыстых азёр.
 Помнім, як у сваім дагістарычным дзяцінстве карміліся тым, што збіралі ў лесе. Помнім, як палявалі на звяроў і лавілі рыбу, як прыручылі потым коней, кароў ды курэй, як навучыліся вырошчваць жыта і пшаніцу.
 Помнім, як пабудавалі столькі прыгожых замкаў і храмаў, што іншаземцы дзівіліся з іх і называлі нашу зямлю краінай замкаў і храмаў.
 Словам, беларусы – гэта ўсё: наша прыгожая дагледжаная зямля, нашы добраўпарадкаваныя вёскі і гарады, нашы цудоўныя архітэктурныя шэдэўры, узведзеныя рукамі нашых майстроў. Усё тое, што пабудавана і дагледжана нашымі людзьмі.
(126 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий