Беражыце прыроду

Пераказы і дыктанты

   Уся прырода і самая маленькая яе частка: дрэва ў скверы, рамонкавая паляна сярод дамоў новага мікрараёна – усё гэта належыць чалавеку. Чалавек, як кажуць, з’яўляецца гаспадаром прыроды, цудоўнай натуральнай аздобы зямлі. Калі мы гаспадары, то і абаронцы. Бо нельга, згадзіцеся, толькі валодаць, не плацячы за дабрыню дабрынёй. Бяздумна спілаваная таполя, знішчаны сад, прынесены з прагулкі вялізны букет лясных або палявых кветак, вылаўлены рыбны маладняк у рачулцы – усё гэта прыносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, змяншае прыродныя багацці. А яны, на жаль, далёка не бязмежныя. У вялікіх гарадах і побач з імі гэта праблема стаіць, як вядома, надзвычай востра.
   Ніякімі дэкрэтамі і законамі, дарагія сябры, не абмежаваць прыроду ад знішчэння, калі кожны з нас не ўсвядоміць простай ісціны. Робячы шкоду навакольнаму асяроддзю, мы шкодзім найперш самім сабе.
(126 слоў)

Паводле часопіса "Пралеска".

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий