Беручы – аддаваць

Пераказы і дыктанты

  Хто калі лічыў, колькі на кожнага з нас прыпадае кветак, матылёў, дрэў, крынічак? Усяго гэтага мы, занятыя вечным клопатам, не заўважаем, бо яно для нас такое ж звыклае, як і паветра, якім мы безуважна, раўнадушна дыхаем.
 Мы звыкла ўсім гэтым карыстаемся. Часам нават забываем, што прырода – не толькі для нас адных, хоць чалавек і з’яўляецца самаю лепшаю аздобаю любога краявіду. Што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць усё, што ім трэба. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі: рэчка і бусел, дрэва і травінка, кветка і пчала, мураш і чалавек. Усе мы зямляне. Зямля ў нас адна, яна агульная. І мы маем радасць суіснаваць на ёй. Таму, беручы ў прыроды, мы абавязаны захоўваць яе багацці і павялічваць іх. Беручы – аддаваць.
(153 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений