Бой удаўся

Пераказы і дыктанты

   Калі маракі паспелі высадзіцца, бераг сустрэў дэсантнікаў агнём, дружным і ўпартым, хоць і запозненым. Узбярэжжа гудзела ад суцэльнай страляніны і выбухаў. Паўзмрок прашывалі агнявыя трасёры. Па гуках бою, па вогненнай мяцеліцы, якая пачала адкочвацца ад берага далей і далей, Клімоўскі зразумеў, што бой быў за дэсантнікамі. Дэсантнікі, каб не даць немцам адарвацца, кароткімі перабежкамі праследавалі іх.
   З усіх дэсантных аперацый, якія ўзначальваў Клімоўскі, гэтая самая ўдалая. Фронт часткова выраўняўся на нашу карысць, сям-там падаўся на захад. Адчувалася, што наспела пара для пачатку вялікага і апошняга наступлення. Нацяты, як тугая цеціва лука, фронт хутка зрушыцца з месца. Гэта будзе бязлітасная, помслівая адплата за ўсё: за цяжкія трагічныя дні адступленняў, за дэсанты, якія не вярнуліся, экіпажы нашых караблёў, што ляжаць на дне.
(122 словы)

Паводле В. Хомчанкі.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий