Буслы на руінах

Пераказы

   На горцы стаяў разбураны мураваны касцёл. Купал на ім быў збіты снарадам, уваход разбураны бомбай, а перакручаныя дзверы віселі на адной завесе.
   На вуглу дзвюх тоўстых сцен касцёла атабарыліся буслы. Што прымусіла іх рабіць на руінах сваё гняздо, цяжка сказаць. Паблізу рос гонкі алешнік, і на адным з дрэў ляжала нават прылада для іхняга гнязда, але буслы аблюбавалі чамусьці руіны. Можа, яны не давяралі больш дрэвам, а можа, будавалі новае жыллё на руінах, як і людзі.
   Ад рання і да позняга вечара насілі дробныя галінкі і акуратна ўкладвалі іх на муры. Вясна была ў разгары, і птушкам трэба было спяшацца, каб паспець яшчэ абзавесціся сям’ёй.
   Раніцай ціхае надвор’е змяніў вецер. Цяпер буслы лёталі па чарзе: адзін ляцеў на здабыткі, а другі аставаўся вартаваць гняздо, каб вецер не сарваў яго, бо неаблежаныя галінкі падымаліся нават ад невялічкага павеву.
   Вецер мацнеў. Відаць было, як трывожыўся бусел: ён тупаў па краёчку гнязда і прыціскаў галінкі да сцяны.
(157 слоў)

Паводле А. Пальчэўскага.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий