Бяроза белая

Пераказы і дыктанты

  Нідзе ў свеце няма столькі лясоў, як у нас, і нідзе, як у нас, яны не маюць такой прыгажосці. Лес наклаў свой адбітак і на характар беларуса, надаўшы яму памяркоўнасці, лагоды і пяшчотнасці, рыс чыста паэтычных.
 Прыпынімся каля бярозы.
 Яна вабіць да сябе сваёй белізной, даверлівай рахманасцю, зачароўвае прыгажосцю.
 Бярозу называюць дрэвам жыцця. Яна дае чалавеку свой жывільны сок, які ўмацоўвае імунную сістэму. Беларусы, п’ючы сок, прыгаворвалі: «Свяжынка ў раток, здароўе ў жываток, хуткасць зайца, моц мядзведзя, спрыт ваўка». Бяроза дорыць венікі для лазні. Яе лісце лечыць скуру, ачышчае нават ад экзэмы. З бярозавай кары вырабляюць дзёгаць, які ўваходзіць у мазі для лячэння рэўматызму, печані. А яшчэ з кары можна зрабіць карабы, кузаўкі, кошыкі. Настоі, адвары з пупышак, лісця бярозы заўсёды былі ў хатніх аптэках нашых продкаў.
 Каля кожнай сядзібы беларусы заўсёды садзілі бярозу. Верылі, што яна прыносіць шчасце.
(141 слова)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий