Чэрвеньскае красаванне

Пераказы і дыктанты

  Май вабіць нас квеценню вішань, каштанаў і яблынь, духмянасцю бэзу і белапенных кустоў язміну, і мы амаль не заўважаем больш сціплых кветак чэрвеня. Але ўсё зялёнае найзелянейшае менавіта ў чэрвені, калі бузіна працягвае нам паўдзённы свой водар на белых пялёстках-талерачках, што з цягам часу напаўняюцца сінявата-чорнымі ягадамі.
 Каля дарогі кусціцца шыпшыннік. Цвет яго далікатна-ружовы, пах ледзь улоўны. Пад восень даспяваюць на ім бліскуча-чырвоныя ягады. Сінія стрэлы дзікага лубіну рыхтуюць сваім гарошынам разбег для скачка ўдоўжкі, а лугавы падляднік напамінае пра сябе пахам мёду. Акацыі на ўзмежку перапляўляюць запас азоту ў гронкі суквеццяў, якія сваім водарам будуць здалёку прывабліваць пчол. Гудзенне жужаляў і звон пчол над саламяна-жоўтымі кветкамі ліпы зліваецца ў суцэльны гул.
 Пра травы і гаварыць няма чаго. У маі яны растуць, а ў чэрвені зацвітаюць. Ніхто не можа зразумела растлумачыць, чаму начная фіялка зберагае свой водар для чэрвеньскіх вечароў.
(142 словы)

Паводле календара "Родны край".

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий