Дубы-асілкі

Пераказы

   У час касьбы, калі мы адпачывалі пад магутнымі дубамі, мой дзядуля доўга глядзеў на таўшчэзны ствол аднаго з іх. Потым падышоў да маўклівага волата і, задраўшы галаву, некалькі хвілін уважліва пазіраў на густую вершаліну дрэва.
   Прыкладна паўстагоддзя назад на месцы сенакосу была непралазная багна. Толькі там-сям пагойдвалі голлем дубы-асілкі. Здавалася, яны пільна сачылі за парадкам на абшарах, адведзеных ім прыродай. Мой дзядуля, які тады быў падлеткам, касіў са сваім бацькам на гэтым месцы. Калі яны селі абедаць пад дубамі, малады касец пачаў скардзіцца, што ён вельмі стаміўся. Бацька параіў сыну дакрануцца да самага магутнага дуба, каб атрымаць яго сілу.
   Дзядуля заўважыў, што за пяцьдзясят гадоў дрэвы трохі патаўсцелі ды ўзняліся ўверх на метр-другі.
   Дубы вечныя дрэвы. Некалькі пакаленняў людзей змянілася з таго часу, як выраслі дубы на гэтым месцы. А дрэвы, па-ранейшаму велічныя, то ціха шумяць пра нешта, то грозна размаўляюць з навальніцамі.
(144 словы)

Паводле А. Ненадаўца.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий