Дзе льецца Нёман

Пераказы і дыктанты

  Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў нашай краіне. Яе ваколіцы – гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.
 Кажуць, што для таго, каб зразумець душу народа, трэба пачуць яго песні. А каб зразумець творчасць паэта, неабходна хоць на кароткі час затрымацца на яго радзіме. З Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. У вёсцы да пачатку Першай сусветнай вайны пэўны час жыў і напісаў шэраг твораў Якуб Колас. Тут адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. Таму было вырашана стварыць філіял Літаратурнага музея Якуба Коласа. У філіяле музея сабраны пісьмы Якуба Коласа да землякоў, фотаздымкі, цікавыя дакументы, рэдкія выданні твораў, карта коласаўскіх мясцін. Усе матэрыялы расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях паэта.
(143 словы)

Паводле М. Жыгоцкага.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий