Дзень беларускага пісьменства

Пераказы

   Дзень беларускага пісьменства – свята, якое ўвайшло ў шэраг найбольш шанаваных у нашай краіне. Месцамі правядзення гэтага свята, як правіла, выбіраюцца гарады, што пакінулі значны след у гісторыі пісьменства і кнігавыдавецтва Беларусі. Залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю Беларусі такія гарады, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж і многія іншыя. На жаль, славутыя назвы, якія калісьці ведала ўся Еўропа, сёння гучаць значна цішэй. Адна з задач свята народнай пісьменнасці захаваць культурныя традыцыі ў славутых месцах.
   У Дзень пісьменства ладзяцца мерапрыемствы мастацка-гістарычнай тэматыкі, прэзентацыі беларускіх выданняў, дабрачынныя акцыі, святы дзіцячай кнігі, сустрэчы з дзеячамі мастацтва і культуры, пісьменнікамі.
   Кожны год свята паказвае, што Беларусь заўсёды была і застаецца краінай з высокай кніжнай культурай, што нашы выдаўцы зрабілі неацэнны ўклад у развіццё сусветнага кнігадрукавання. Гісторыя беларускай кнігі налічвае такое мноства сусветна вядомых імёнаў, якім наўрад ці можа пахваліцца нейкая іншая краіна.
(139 слоў)

Паводле Г. Махнач.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий